You are viewing the community [info]bhk_online

"Беларускі Хельсінкскі камітэт" [entries|archive|friends|userinfo]
"Беларускі Хельсінкскі камітэт"

[ website | Афіцыйная старонка БХК ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Новы час, 19 (291) 2012 | Камунікат.org [May. 10th, 2012|11:46 pm]

kamunikat
Новы час
19 (291) 2012

Тэрмін прыдатнасці. Кожную вясну ўлады Беларусі гучна прамаўляюць пра ваенныя поспехі краіны часоў Другой сусветнай вайны. Традыцыйна ладзяцца парады і шэсці з удзелам ветэранаў, моладзь запэўніваюць, што перамога СССР у 1945-м ёсць безапеляцыйным подзвігам. Згадваюцца васьмізначныя лічбы ахвяраў, мужнасць народа, зверствы фашызму. І гэты завучаны, гадамі тыражуемы сцэнар часам выглядае не зусім зразумелым на тле сучаснасці: быццам дэкарацыі ў тэатры змяніліся, а акторы са сцэны так і не сышлі. Не будзем аспрэчваць вартасць той перамогі, ставіць пад сумнеў мужнасць людзей, якія ваявалі ці з усіх сілаў імкнуліся выратаваць сваіх родных. Зразумела, усе факты расстрэлу партызанамі мірных жыхароў, загараджальныя атрады, здрады ды іншыя негераічныя плямы той вайны нельга нават спрабаваць паставіць побач з досведам дзяўчынкі, якую ў адзінаццаць гадоў вывезлі ў Нямеччыну, каб забраць яе кроў параненым. Болей...

linkpost comment

Наша вясна | Камунікат.org [May. 3rd, 2012|12:18 am]

kamunikat
Наша вясна
Праваабарончы цэнтр «Вясна». Гісторыя ў асобах

«НАША ВЯСНА» — гэта зборнік інтэрв'ю з 18 актывістамі Праваабарончага цэнтра «Вясна», праз якія прасочваецца асабісты шлях кожнага з іх да праваабарончай дзейнасці, гісторыя ўсёй арганізацыі, а так сама гісторыя барацьбы за каштоўнасці правоў чалавека ў Беларусі ў найноўшай гісторыі краіны. Выданне задумвалася да 15-год дзя Праваабарончага цэнтра «Вясна», але выйшла ў свет амаль на год пазней у сувязі з драматычнымі падзеямі, якія адбываліся ў краіне і з самой арганізацыяй на працягу апошняга часу. Ініцыятар зборніка —нязменны кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі — сустракае выданне кніжкі за кратамі, «там, дзе акурат і мусіць знаходзіцца праваабаронца ў такой паганай сітуацыі». Болей...

linkpost comment

Пазьняк Зянон, Цяжкі час | Камунікат.org [Feb. 5th, 2012|12:36 pm]

kamunikat
Цяжкі час
Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010)
Пазьняк Зянон

Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага палітычнага прыгнёту і генацыду ўдалося яшчэ захаваць, зьберагчы і нават памножыць у мастацтве і літаратуры. Цалкам ліквідаванае беларускае нацыянальнае тэлебачаньне, радыё, вынішчаны беларускі друк і выдавецтвы, разбураны саюз пісьменьнікаў і творчыя арганізацыі, практычна, ліквідаванае беларускае навучаньне і беларуская школа, ктастрафічна разбурана сістэма сярэдняй адукацыі. Рэзка абнізіўся культурны і адукацыйны ўзровень моладзі, мізэрнымі сталі духоўныя запатрабаваньні людзей і, як вынік, узьнікае апатыя і бязраднасьць. (фрагмэнт) Болей...

linkpost comment

Пазьняк Зянон, Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў | Камунікат.org [Feb. 5th, 2012|12:23 pm]

kamunikat
Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў
Адбітак з кнігі: Зянон Пазьняк. Сэсія незалежнасьці
Пазьняк Зянон

Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі. (фрагмэнт) Болей...

linkpost comment

Пазьняк Зянон, Сэсія незалежнасьці | Камунікат.org [Feb. 5th, 2012|12:16 pm]

kamunikat
Сэсія незалежнасьці
Артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года)
Пазьняк Зянон

У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыкулах і публікацыях, напрыклад, у кнізе „Дэпутаты незалежнасьці”. Варшава-Нью Ёрк-Вільня, 2010 г. (напісанай сумесна з С. Навумчыкам). Гэтае апісаньне і апавяданьне пра Сэсію Незалежнасьці адметнае тым, што зроблена чалавекам, які быў непасрэдным ўдзельнікам Сэсіі і ўсіх тых падзеяў, якім дэпутаты БНФ надавалі адпаведны змагарны і пераможны кшталт. (Прадмова, фрагмэнт) Болей...

linkpost comment

Вячорка Радаслава, Язылец Аляксе, Костэк Анджэй, Сцяпанава Юлія, Міхалюк Юлія, Слабчанка Дар’я, Чорн [Nov. 14th, 2011|08:54 am]

kamunikat
Падарожны дапаможнік
Дапаможнік беларусам, якія збіраюцца ў Еўропу
Вячорка Радаслава, Язылец Аляксе, Костэк Анджэй, Сцяпанава Юлія, Міхалюк Юлія, Слабчанка Дар’я, Чорная Юлія, Свідзерскі Сцяпан

Выданне прызначаецца для публікі рознага ўзросту, сацыяльнага і эканамічнага статусу. З кнігі вы даведаецеся пра магчымасці падарожнічаць па Еўропе. Знойдзеце адказы на частыя пытанні: як замовіць квіткі, як зрабіць візу, куды паехаць. Сваім досведам дзеляцца маладыя журналісты, аматары прыгодаў і падарожжаў. Болей...

linkpost comment

Бяляцкі Алесь | Камунікат.org [Sep. 25th, 2011|10:49 pm]

kamunikat
Алесь Бяляцкі (нарадзіўся 25 верасьня 1962 г.) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца.

Нарадзіўся ў Сартавальскім раёне Карэліі (РСФСР). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі.

У 1986 г. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым быў старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронта. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.

У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету.

З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У сакавіку 2006 году Вацл... Болей...
linkpost comment

Дзеяслоў, 50 | Камунікат.org [Sep. 21st, 2011|11:30 pm]

kamunikat
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
50

Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась Несцярэнка. Перамены. Апавяданне * Аксана Спрынчан. Беларускі дурань. Жаноцкі раман і крыху гною * Сяргей Вераціла. Сержык. Апавяданне Болей...

linkpost comment

Новы час, 34 (257) 2011 | Камунікат.org [Sep. 16th, 2011|10:34 pm]

kamunikat
Новы час
34 (257) 2011

Нацбанк абвяргае чарговую дэвальвацыю. Аднак курс рубля пасля першай дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы, што прайшла 14 верасня, афіцыйна ўпаў амаль у тры разы ў параўнанні з пачаткам года. Асуджаны ў 2009 годзе ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч ужо адбыў палову тэрміну зняволення. І, паводле заканадаўства, адміністрацыя івацэвіцкай калоніі абавязана падрыхтаваць паперы ў суд, каб пакаранне было зменена на больш мяккае. 11 верасня ў мінскім ДК Трактарнага завода прайшла канферэнцыя «Незалежнасць: здабыткі і перспектывы», прысвечаная 20-годдзю надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь статуса канстытуцыйнага закона. Болей...

linkpost comment

Барадулін Рыгор, Ксты | Камунікат.org [Sep. 10th, 2011|08:58 pm]

kamunikat
Ксты
Барадулін Рыгор

Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвага выпрабавання – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі, а непрактыкуючых, апушчаных, загубленых духоўна – мноства. Звяртаюцца людзі да Бога на роднай мове, бывае, на чужой. На чужой мове моляцца многія людзі ў Беларусі – так склалася, і людзі невінаватыя. Госпад разумее і чуе ўсіх, нават думкі. „Ксты” – кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛІНА. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. (кс. У. Завальнюк, Каб рунела душа, фрагмэнт) Болей...

linkpost comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]