Хронікі беларускіх палітвязьняў | Камунікат.org

Хронікі беларускіх палітвязьняў
Kroniki białoruskich więźniów politycznych

Кніга, якую вы трымаеце ў руках, выдадзеная для распаўсюду інфармацыі ў Беларусі і па-за яе межамі аб сытуацыі з палітычнымі зьняволенымі ў Рэспубліцы Беларусь. З мэтай зручнасьці карыстаньня выданьне існуе ў двух моўных варыянтах – на беларускай і польскай мовах, а таксама на польскай і ангельскай. Выданьне ўтрымлівае інфармацыю аб крымінальным перасьледзе ў Рэспубліцы Беларусь 187-мі грамадзка-палітычных дзеячоў. Дадзеныя сабраныя за апошнія 24 гады – ад 1989 году, калі Рэспубліка Беларусь яшчэ ня была незалежнай, і да цяперашняга часу. Крымінальны перасьлед асобаў, інфармацыя пра якіх зьмешчаная на старонках, беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі быў прызнаны палітычна матываваным. Частка справаў была папросту сфальсыфікаваная (Уводзіны, фрагмэнт) Болей...

Бяляцкі Алесь, Асьвечаныя беларушчынай | Камунікат.org

Асьвечаныя беларушчынай
Бяляцкі Алесь

Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ (да гэтага ў Алеся Бяляцкага ўжо выходзілі кнігі - манаграфія "Літаратура і нацыя" 1991 і кніга нарысаў і эсэ "Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера" 2006). Праца па ўкладаньні кнігі была распачатая, але не завершаная, бо 4 жніўня 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны, яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледжанага часткай 2 Крымінальнага кодэкса. (Іншадумства ў літаратуры, Паліна СЬцепаненка, фрагмэнт) Болей...

Haradockija nawiny, 11 (211) 2013 | Камунікат.org

Haradockija nawiny
Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach
11 (211) 2013

Czy to raz bywało się w Gdańsku... Tyle że najczęściej przejazdem, jadąc na wczasy nad morze lub na szkolenie czy konferencję. Dlatego to miasto kojarzyło się mi dotąd z zabytkowym dworcem kolejowym i nowoczesną obwodnicą. No i oczywiście ze strajkami stoczniowców, które doprowadziły do zmian ustrojowych w Polsce. I oto w październiku nadarzyła się okazja, aby na jeden dzień pojechać do Gdańska z „Rozśpiewanym Gródkiem”. Zaproszono nas na X Biografie Gdańskie – Dni Mniejszości Narodowych. Osiem godzin jazdy busem minęło szybko. W miłym towarzystwie śpiewających pań i ich instruktora, Wiktora Małanczyka (a także sympatycznego kierowcy, pana Krzysztofa), nie było kiedy się nudzić. Wciąż sypały się żarty i zabawne opowiastki. Na miejsce dojechaliśmy wczesnym sobotnim popołudniem. Zakwaterowano nas w byłym hotelu robotniczym przy samej Stoczni Gdańskiej, której większościowym udziałowcem jest teraz ukraiński oligarcha, zarządzający ją poprzez spółki na Cyprze. Kolebka Solidarności znajduje się na skraju bankructwa. 1500 pracowników nie dostają w terminie wynagrodzeń, a grunty i majątek ruchomy zakładu są wyprzedawane. Hotel, w którym zamieszkaliśmy, też trafił w prywatne ręce. W komfortowo odremontowanych pokojach jedynie ściany pamiętają czasy, gdy mieszkali tam robotnicy, którzy przyjeżdżali tu do pracy z całej Polski. Także z naszych stron. Okna hotelowe wychodzą obecnie nie na charakterystyczne żurawie, ale na zasłaniające je mury powstającego na terenie stoczni Europejskiego Centrum Solidarności. Tuz za nim Болей...

Казько Віктар, Выратуй і памілуй нас, чорны бусел | Камунікат.org

Выратуй і памілуй нас, чорны бусел
Аповесці
Казько Віктар

У цэнтры новай кнігі Віктара Казько трагедыя XX стагоддзя – чарнобыльская аварыя. У аповесці «Но Пасаран» з уласцівай яму шчырасцю, метафарычнасцю раскрывае празаік прычыны, якія прывялі грамадства да развалу. Пісьменнік стварае яркія, запамінальныя тыпы нашых сучаснікаў. Глыбокая сімволіка закладзена аўтарам і ў яго апавяданнях і эсэ. Болей...

Цвірка Кастусь, Будзіла вёску берасцянка | Камунікат.org

Будзіла вёску берасцянка
Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы
Цвірка Кастусь

Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя сонцам жураўліныя балоты, пра чыстыя крынічныя рэкі і сінія люстэркі азёр, што мне да нясцерпу захацелася пабываць там, каб на свае вочы пабачыць тую красу. Толькі значна пазней я даведаўся, што мая Зялёная Дуброва з усімі яе ваколіцамі, аказваецца, і ёсць тое самае Палессе! Праўда, яго поўнач. Гэта ж недалёка ад нас шыецца праз лясныя зараснікі крынічная Арэса, апетая Янкам Купалам у паэме пра асушку палескіх балот. Болей...

Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Карнялюк Віталь (рэдактар), Марозава Святлана, Чарнякевіч Андрэй, Ш

Гродназнаўства
Гісторыя еўрапейскага горада
Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Карнялюк Віталь (рэдактар), Марозава Святлана, Чарнякевіч Андрэй, Швед Вячаслаў (рэдактар)

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, вядомых дойлідаў Пятра Міланега і Джузепе Сака, рэфарматара Антонія Тызенгаўза і славутых літаратараў Элізы Ажэшкі і Васіля Быкава ды іншых вядомых гістарычных персанажаў і герояў. (Ад выдаўцоў) Болей...

Подпісы ў падтрымку Андрэя Чарнякевіча | Камунікат.org

Група гродзенскіх гісторыкаў падрыхтавала адкрыты ліст у падтрымку звольненага суаўтара “Гродназнаўства” Андрэя Чарнякевіча. Зварот скіраваны да міністра адукацыі ды кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы. Адзін з падпісантаў, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук лічыць, што выпадак звальнення навукоўца з пасады па ідэалагічнай прычыне патрабуе ад калегаў салідарнасці.- Патрэбная салідарнасць калегаў, салідарнасць гісторыкаў, інтэлігенцыі. Тое што адбываецца з Чарнякевічам – гэта чарговая праява рэпрэсій у нашым горадзе супраць тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі (у дадзенай сітуацыі - гісторыкаў), якія сумленна выконваюць свае абавязкі, працуюць прафесійна, а не пераўтвараюцца ў нейкіх лакеяў. У Беларусі салідарнасць - рэч вельмі няпростая. Для ... Болей...

Народная Воля, 147-148 | Камунікат.org

Народная Воля
147-148

Мала хто мог прадказаць, што падзеі ў Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36 будуць развівацца такім чынам. У першы ж дзень датэрміновага галасавання стала вядома, што праўладны кандыдат у дэпутаты Ігар Пракапенка зняў сваю кандыдатуру з выбараў. Выбарчыя камісіі вымушаны былі заклейваць ужо гатовыя агітацыйныя плакаты няўклюднымі аб’явамі: “Пракапенка Ігар Мікалаевіч зняў сваю кандыдатуру з выбараў па асабістай заяве”. Болей...

Народная Воля, 145-146 | Камунікат.org

Народная Воля
145-146

У суботу ў штаб-кватэры Партыі БНФ адбылася другая сесія з’езда партыі, на якой пасля працяглай дыскусіі дэлегаты прагаласавалі за скасаванне свайго папярэдняга рашэння аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, Партыя БНФ дыстанцыруецца ад гэтых выбараў і заклікае выбаршчыкаў устрымацца ад удзелу ў галасаванні. Аднак варта адзначыць, што не ўсе дэлегаты з’езда адзінадушна прынялі гэтае рашэнне. Тое паказала і галасаванне: 37 дэлегатаў — за зняцце з выбараў; 3 — супраць; 5 — устрымаліся. Пачынаючы дыскусію, старшыня партыі Аляксей Янукевіч заявіў наступнае: “Яшчэ ў студзені 2012 года Партыяй БНФ былі вызначаны ўмовы і фармат удзелу партыі ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання. З’езд ужо тады канстатаваў, што належныя ўмовы правядзення выбараў у першай фазе выбарчай кампаніі не былі створаны. Па-першае, у вязніцах заставаліся зняволеныя на падставе іх палітычнай, грамадскай дзейнасці, шэраг палітыкаў знаходзіліся ў вымушанай эміграцыі альбо былі абмежаваныя ў правах. Па-другое, у выбарчым заканадаўстве адсутнічаюць гарантыі сумленнага, празрыстага і вартага даверу падліку галасоў, роўных умоў вядзення перадвыбарнай барацьбы для ўсіх палітычных суб’ектаў, а таксама не створаны рэальныя перашкоды фальсіфікацыям. Болей...

Новы час, 35 (307) 2012 | Камунікат.org

Новы час
35 (307) 2012

Кангрэс і форум — адна падзея, а не дзве. Ці, кажучы трапнай рэкламнай прымаўкай, два ў адным. WAN-IFRA (Сусветная асацыяцыя газет і выдаўцоў навін) аб’ядновае болей за 800 тысяч друкаваных выданняў, 13 тысяч анлайн і 3 тысячы кампаній са 120 краін свету. Выдаўцы і журналісты разам — гэта лагічна: адна сфера дзейнасці, адзін прадукт і адзін набор інструментаў для яго вырабу. Мэты і задачы, што супадаюць, хаця і істотна адрозніваюцца ў матывацыі: бізнэс — для выдаўцоў, кантэнт — для рэдактараў і журналістаў. Аднак і тут вектары інтарэсаў сыходзяцца ў адной кропцы — на чытацкай аўдыторыі, якая адначасова фарміруе медыйны рынак. Болей...